Channel Avatar

Цёця Іра @UCsnqcrmDn5reNTvy1ZHFpYg@youtube.com

13K subscribers - no pronouns :c

More from this channel (soon)


Welcoem to posts!!

in the future - u will be able to do some more stuff here,,,!! like pat catgirl- i mean um yeah... for now u can only see others's posts :c

Цёця Іра
Posted 4 months ago

Шкляная столь - гэта фармальна не абазначаны бар'ер, які практычна немагчыма пераадолець жанчыне ў прафесійным росце.

Мужчынам у такіх выпадках часта дапамагаюць больш дасведчаныя калегі ці начальнікі. А жанчын на высокіх ці кіруючых пасадах значна менш, то і працягнуць руку зверху проста няма каму.

Дапамагаць жа жанчынам у кар'еры кіраўнікі-мужчыны лічаць рызыкоўным. Бо раптам гэта жанчына абгоніць ці паставіць пад сумнеў яго ўласныя якасці і кампетэнцыі.


Ці сутыкаліся вы ў прафесійнай сферы з эфектам шкляной столі?

У першым эпізодзе другога сезона падкаста "Дочкі - маткі" Даша і Іоына разважаюць пра месца жанчын ва ўладзе. Глядзіце тут:

https://www.youtube.com/watch?v=8y_QW...

12 - 0

Цёця Іра
Posted 4 months ago

Хто засумаваў па Гродна, хай не сумуе. Бо пачаўся трэці сезон падкаста "Гаворыць Гродна". Гэтым разам мы з Антонам узгадваем міленіум - пару 2000-х. І гэта першы сезон з відэа, дзе нас прэкрасных можна не толькі паслухаць, але і пабачыць.

https://youtu.be/iWe3UEBIuyY

А калі хочацца вярнуцца ў папярэднія сезоны, то гоў на канал @podcasts.hrodna - там як у Грэцыі ўсё ёсць. Пабачымся і пачуемся!

10 - 0

Цёця Іра
Posted 4 months ago

Гэтыя людзі маюць нейкае дачыненне да падзеяў, апісаных у другім эпізодзе падкаста True crime Hrodna. Адзін з іх - злачынца. Як вы думаеце, хто?

Выпуск "Разведчык КДБ" будзе даступны ад 18.00 23 жніўня. А першы эпізод "Страшны лейтэнант" можна пабачыць ТУТ https://youtu.be/9kS5bWwozd4

9 - 2

Цёця Іра
Posted 4 months ago

Дэтэктывы і тру-крайм называюць "суцяшальным чытвом". Іх папулярнасць узрастае ў цяжкія часы, ці калі чалавека накрываюць асабістыя выпрабаванні. Бо сэнс такіх гісторый - паказаць, што за злачынства будзе расплата. Што справядлівасць возьме верх. Гэта - адна з прычын, чаму зараз мы задумалі і робім падкаст пра маньякаў і серыйных забойцаў у найноўшай гісторыі Гродна.

Ёсць і другая прычына. Паказаць, што ў мінулым было не толькі самае смачнае марозіва і светлы шлях да камунізма. Была і прапаганда, і тэндэнцыя замятаць смецце пад дыван, замоўчваць кепскае і пакрываць злачынствы тых, хто пры ўладзе.

Кароч, падкаст True crime Hrodna стартануў.

А далей - лайкі, шэры, падпіскі, каменты і ... прапанова падзяліцца ўласным досведам, калі вы сутыкаліся з падобнымі гісторыямі.

https://www.youtube.com/watch?v=9kS5b...

32 - 0

Цёця Іра
Posted 7 months ago

Стой! У вочы глядзі! Прызнавайся - на вадзе ці на кефіры ты гатуеш халаднік?

Гэта цёця Іра ізноў цікавіцца, ці вы паеўшы))) І прынесла вам рэцэпты з фотачкамі, для апетыту. А яе фотачак будзе мала, то зробім відос, бо лета ж пачалося і халаднікі руляць))

Пачытаць можна тут: t.me/tetiaIra/258

А ці ёсць у вас свае любімыя рэцэпты халаднікоў? Ці нейкія ўласныя фішкі іх прыгатавання? Падзяліцеся!

5 - 0

Цёця Іра
Posted 8 months ago

У вас ужо зацвіла чаромха? насалоджваецеся пахам? Ці збіраецеся на шпацыр, калі расквітнее бэз?

7 - 0

Цёця Іра
Posted 8 months ago

Часам цёця Іра адчувае сябе часткай гісторыі. Асабліва, каліі хто з маладзейшых раптам запытаецца нешта кшталту, ці ў час дзяцінства цёці Іры выскоквалі дыназаўры з-за кожнага куста. То цёця Іра ім раскажа. І пра дыназаўраў, і пра дыпладокаў.

Але ёсць канал, дзе пра гісторыю раскажуць трохі больш дакладна, чым цёця Іра. Ды не пра абы-якую гісторыю, а пра гісторыю Гродна.

Дзе знайсці гэты класны канал? Спытайцеся ў цёці Іры - і пераходзьце па спасылачцы youtube.com/@Hrodna1127

На здымку - маладая цёця Іра гукае дыназаўраў. Фота з асабістага архіву

11 - 0

Цёця Іра
Posted 8 months ago

Лялькі ці падкасты? Што вас прывяло да цёці Іры?

7 - 2