Павукі з саломкі - да Калядаў, Вялікадня і на цэлы год
13 videos • 115 views • by Цёця Іра Саламяныя павукі - традыцыйнае ўпрыгожанне жытла беларусаў. Ёсць меркаванні, што павукамі ўпрыгожвалі хаты, на Каляды, калі пра калядныя ялінкі нават і не чулі. Па іншых звестках, павукоў рабілі і да Пасхі. Прызначэнне гэтай карункавай саламянай канструкцыі - абараняць людзей і дом ад злога. Як сапраўдны павук ловіць і абясшкоджвае для нас мух і камароў, так саламяны павінен лавіць кепскія думкі, злыя намеры і цяжкія сны. Каб "нейтралізаваць" увесь сабраны павуком негатыў, яго спальвалі - перад Вялікаднем, ці на Масленіцу. Канструктыўна беларускія павукі бываюць рамбічнымі і пірамідальнымі. У якасці дэкору для іх можна выкарыстаць стужкі, пацеркі, кутасы з нітак, фігуркі з саломы ці з паперы. Кожны павук - унікальны. Бо калі пачынаеш іх рабіць - абуджаецца фантазія і хочацца паспрабаваць рэалізаваць новыя задумкі. У відэа гэтага плэй-ліста вы пабачыце, што зрабіць павука па сілах кожнай і кожнаму. Пастрабуйце - у вас атрымаецца! Да новых павукоў!