True Crime Hrodna

58 videos • 276 views • by Цёця Іра У гэтым падкасце будуць толькі сапраўдныя злачынствы з самага лепшага горада на зямлі, з Гродна. Так бывае – горад самы лепшы, але ў ім таксама адбываюцца злачынствы. Мы ўзгадаем падзеі адносна недалёкага мінулага. Якія адбываліся на мяжы вякоў. Нешта ў 80-х, а нешта – 2000-х. Чаму мы вырашылі зараз узгадаць гэтыя страшныя гісторыі? Каб ураўнаважыць у медыяпрасторы згадкі пра “светлае мінулае”. Маўляў, і марозіва тады было самае смачнае, і хлеб па 18 капеек, і людзі ўсе даверлівыя і адкрытыя, і дзяўчаты ў Гродне самыя прыгожыя. Усё так, але быў і адваротны бок медаля. Праз адкрытасць і даверлівасць гэтыя самыя прыгожыя дзяўчаты часта гінулі. Праз тое, што прапаганда хавала рэальны стан рэчаў. Праз тое, што ў газетах пісалі толькі пра перамогі і дасягненні. Праз тое, што ўсе былі роўныя, але некаторыя ўсё ж раўнейшыя. Гэта не журналісцкае расследванне. Мы не маем доступа да міліцэйскіх архіваў і можам карыстацца толькі адкрытымі крыніцамі. Але мы лічым што вельмі важна расказваць такія гісторыі – каб яны больш не паўтараліся. Бо хто папярэджаны, той абаронены. І абароненая.