Жыццё, словы і ўчынкі Хрыста, Яго стаўленне да Бога і да чалавека – вось гэта эталон і веры, і жыцця, і любові для хрысціяніна. Таму Касцёл быццам да гукаў камертона, прыслухоўваецца да голасу Евангелля. Гэта дазваляе зноў і зноў суадносіць усе сферы жыцця чалавека з жыццём Хрыста. Св. Павел выразіў гэтую думку ў другім раздзеле Паслання да Філіпянаў “Няхай вашыя думкі будуць такімі, як у Хрысце Езусе” (Філ 2,5). У гэтым і заключаецца задумка, ці можа нават місія нашага канала – “Камертон. Рэзананс Евангелля”. Мая мара, разам з вамі, дарагія сябры, прыглядацца да Хрыста і ўслухоўвацца ў Яго слова, быццам да камертона. Я перакананы, што рэгулярна суадносячы наша жыццё са словамі Езуса Хрыста, мы штораз больш становімся падобнымі да Яго.